Ціханоўская прыходзіла ў міліцыю ў Салігорску, каб высветліць лёс затрыманых

Ціханоўская прыходзіла ў міліцыю ў Салігорску, каб высветліць лёс затрыманых

4 жніўня кандыдат у прэзідэнты Беларусі Святлана Ціханоўская наведала міліцыю ў Салігорску, каб высветліць лёс затрыманых. У аўторак увечары ў горадзе мусіла прайсці яе сустрэча з выбарцамі на стадыёне "Будаўнік". Але ўлады яе сарвалі — раптоўна там пачаліся рамонтныя працы і сустрэчу... адмянілі. Усё адбылося так хутка, што многія людзі пра адмену пікета не ведалі. Каля стадыёна сабраліся сотні мясцовых жыхароў. Міліцыя правяла затрыманні.

Як паведамляе lider-press.by, Ціханоўская, а таксама Вераніка Цапкала і Марыя Калеснікава спрабавалі высветліць у міліцыі прычыну затрымання людзей (сярод іх — два чалавекі з іх каманды). Перад гэтым Ціханоўская павітала людзей на вуліцах, не выходзячы з машыны — інакш гэта маглі б палічыць "несанкцыянаваным мерапрыемствам".

У міліцыі толькі сказалі, што калі ў дзеяннях затрыманых не знойдуць складу правапарушэння, то іх адпусцяць, паведамляе Радыё Свабода. "Прабачце, што так атрымалася, не ад нас усё залежыць, — сказала Ціханоўская ў звароце да жыхароў Салігорска. — Афіцыйнага паведамлення пра тое, што мітынг быў адменены, мы на рукі не атрымалі".

Пазней стала вядома, што затрыманых адпусцілі.

Таксама ў аўторак па той жа схеме быў сарваны пікет Святланы Ціханоўскай ў Слуцку. Там таксама былі затрыманні, якія праводзіў АМАП.

 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі