Ціханоўская: адмова Лукашэнкі ад улады ў Беларусі — толькі пытанне часу

Ціханоўская: адмова Лукашэнкі ад улады ў Беларусі — толькі пытанне часу

Святлана Ціханоўская апублікавала аўтарскі артыкул у электроннай версіі амерыканскай газеты The Washington Post. У ім яна заявіла, што адмова Аляксандра Лукашэнкі ад улады ў Беларусі — толькі пытанне часу.

Ціханоўская падкрэслівае, што "ў якасці кандыдата... набрала большасць галасоў на прэзідэнцкіх выбарах 9 жніўня". Аднак вынікі выбараў былі сфальсіфікаваны. "Мы настойваем на мірным пратэсце і адмаўляемся ўжываць гвалт", — піша Святлана Ціханоўская. Яна лічыць, што мірных акцый і падтрымкі з боку міжнароднай супольнасці будзе дастаткова для таго, каб прымусіць Лукашэнку сысці. Паводле слоў Ціханоўскай, у яго "няма будучыні ў якасці лідара гэтай краіны".

"Няма сумнення ў тым, што мы пераможам", — піша Святлана Ціханоўская.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі