Ціханоўская абагнала Лукашэнку па памеры выбарчага фонду

Ціханоўская абагнала Лукашэнку па памеры выбарчага фонду

Святлана Ціханоўская стала кандыдаткай у прэзідэнты з самым вялікім выбарчым фондам. Паводле звестак ЦВК, па стане на 29 ліпеня на яе рахунак залічана 268 648,28 рубля. І 77 942,54 рубля кандыдатка паспела ўжо выдаткаваць на сваю выбарчую агітацыю. Дарэчы, некалькі дзён таму каманда Ціханоўскай папрасіла прыхільнікаў спыніць пераводы на рахунак, бо іх было дастаткова.

Другое месца займае Аляксандр Лукашэнка — у яго 254 584,87 рубля. Каманда кіраўніка дзяржавы патраціла на яго выбарчую кампанію таксама менш, чым Ціханоўская — 57 161,52 рубля. 

На рахунку Сяргея Чэрачня — 2600 рублёў. Кандыдат выдаткаваў на агітацыю 2501,58 рубля. 

Андрэй Дзмітрыеў сабраў на сваю выбарчую кампанію 4254 рублі. І 3 747,46 рубля ўжо патраціў на кампанію. 

Найменшы выбарчы фонд у Ганны Канапацкай — 4207 рублёў. На сваю выбарчую кампанію кандыдатка выдаткавала 4163,18 рубля.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі