Ціханоўская аб замарозцы швейцарскіх актываў Лукашэнкі і паразе пратэсту

Святлана Ціханоўская / Reuters
Святлана Ціханоўская / Reuters

Экс-кандыдат у прэзідэнты Святлана Ціханоўская дала вялікае інтэрв'ю швейцарскаму выданню Le Temps. У ім палітык прызнаецца, што беларускі пратэст страціў вуліцу і цяпер няма магчымасці змагацца:

"Я павінна прызнаць, што мы страцілі вуліцы, у нас няма магчымасці змагацца з гвалтам рэжыму супраць пратэстощцаў — у іх ёсць зброя, у іх ёсць сіла. Я ведаю, што беларусы стаміліся, баяцца, і на дадзены момант можа здавацца, што мы прайгралі ... Вяртанне да дэмакратыі зойме больш часу, чым планавалася", — заявіла Ціханоўская.

Паводле яе слоў, барацьба часам становіцца настолькі цяжкай, што надыходзіць адчай. Тады палітык нядоўга плача і зноў бярэцца за справу:

"Часам мне здаецца, што было б лепш вярнуцца ў Беларусь і няхай яны мяне там арыштуюць, і тады мне не трэба было б браць на сябе гэтыя цяжкія абавязкі, згаджацца на гэтыя ахвяры, спрабаваць вырашыць праблемы, якія здаюцца невырашальнымі. Так, часам такое бывае. Але тут жа разумееш, што не можаш гэта зрабіць, калі ты сімвал, нацыянальны лідар; што не можаш узяць і кінуць усё гэта. І ты адасабляцца на некалькі хвілін, каб паплакаць".

Ціханоўская кажа, што сёння яе каманда працуе над тым, каб звязаць розныя апазіцыйныя ініцыятывы для далейшай барацьбы за свабоду.

"Наша стратэгія ў тым, каб падвяргаць рэжым пастаяннаму ціску да таго часу, пакуль людзі не будуць гатовыя выйсці на вуліцы зноў. Магчыма, вясной", — кажа Святлана. На яе думку, "любы, хто дзейнічае ў Беларусі, робіць значна больш, чым я ў Літве".

Акрамя таго Ціханоўская заявіла, што збіраецца прасіць ва ўладаў Швейцарыі праверыць і замарозіць актывы Лукашэнкі. Пра гэта яна плануе гаварыць у Жэневе на пачатку сакавіка.

"Мы б хацелі, каб Швейцарыя пачала расследаванне для выяўлення схаваных актываў і карупцыйных схем Аляксандра Лукашэнкі", — сказала палітык.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі