Ціхан і Дзевятоўскі падалі ў дысцыплінарную камісію МАК пакет дакументаў

Беларускія спартоўцы Іван Ціхан і Вадзім Дзевятоўскі, да якіх ёсць прэтэнзіі ва ўжыванні забароненых прэпаратаў, падалі ў прызначаны тэрмін пакет дакументаў у дысцыплінарную камісію Міжнароднага Алімпійскага камітэта.
Юрыдычныя, медыцынскія ды іншыя дакументы, якія, на думку беларускіх алімпійцаў, аспрэчваюць прэтэнзіі пра выкарыстанне імі забароненых прэпаратаў, неабходна было перадаць у МАК да 17 кастрычніка, паведамляе “Інтэрфакс”. Цяпер Алімпійскі камітэт будзе прымаць рашэнне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі