Ці знойдзе дзяржава $2 млрд, каб заплаціць за народжаных дзяцей?

“Мы зараз думаем, як падтрымаць жанчын, — гаворыць Лукашэнка. — Сем’і як падтрымаць… Вось праект “Вялікая сям’я” мне прапанавалі. За першае дзіця — дзесяць тысяч долараў. Мы ў доларах адкрываем рахунак. За другога — дваццаць. За трэцяга — у два разы павялічваем. А калі яшчэ ты сам на гэты рахунак грошы кладзеш, то мы ў два разы больш даем”.



Аднак, як падлічыла "Наша ніва", для рэалізацыі гэтага праекту патрэбныя вялізныя грошы. Паводле дадзеных Белстата, летась у Беларусі нарадзіліся амаль 116 тысяч дзяцей. Калі іх бацькі атрымаюць абяцаныя грошы, спатрэбіцца больш за 2 мільярды долараў. І гэта калі не даваць дадатковыя грошы за пятае-шостае дзіця.



2 мільярды — гэта столькі, колькі сёлета было выдзелена на адукацыю, ахову здароўя, культуру і спорт разам узятыя. Гэта каля 15% ад усіх выдаткаў дзяржавы. Такіх свабодных сродкаў у рэспубліканскім бюджэце, відавочна, няма, адзначае выданне.
 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі