Ці змусіць Гігін Польшчу плаціць рэпарацыі — стрым з Пашкевічам

Прызначэнне філосафа Гігіна кіраваць таварыствам “Веды” не дапамагло — з ведамі, прынамсі па гісторыі, у яго лепш не стала. Філосаф так і не спазнаў, з кім больш за ўсё даводзілася ваяваць у сваёй гісторыі людзям, якія жылі на тэрыторыі сучаснай Беларусі, і ад каго найбольш гэтыя людзі пацярпелі. Гісторыя сведчыць, што гэта былі нашы ўсходнія суседзі з цяперашняй Расіі. Але Гігін, наслухаўшыся прапаганды і гісторыка Лукашэнку, перакананы, што гэта — Польшча. І патрабуе цяпер ад гэтай краіны рэпарацый. Што на фоне ўдзелу лукашэнкаўскага рэжыму ў расійскай вайне супраць Украіны выглядае досыць неабачліва як мінімум.

За што звычайна краіна выплачвае рэпарацыі і ці мусіць Польшча за нешта плаціць Беларусі? Калі тэму рэпарацый для Беларусі ўзнімаць, то якой краіне найперш неабходна дасылаць такія патрабаванні? Хто мае права на такія ж патрабаванні ў бок Беларусі? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае гісторык Алесь Пашкевіч.

You can listen to the broadcast of Euroradio follow this link. The broadcast from the studio can be viewed in social networks: .

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.