Вы тут

Ці заменіць “еЗдароўе” звыклыя паліклінікі

Павел Лібер / скрыншот з відэа

З’явілася платформа для медычных кансультацый анлайн. Па словах стваральнікаў праекта “еЗдароўе”, найперш яны думалі пра дапамогу лекарам, якія пацярпелі ад рэпрэсій: страцілі працу і не могуць знайсці новую, з’ехалі з краіны і не атрымліваецца адразу распачаць лекарскую практыку на новым месцы. І з першых дзён работы “еЗдароўя” туды звярнуліся дзясяткі дактароў і сотні людзей, якім неабходная дапамога медыкаў.

Як з’явілася ідэя стварэння платформы для медычных кансультацый анлайн і ці існуюць аналагі ў свеце? Як працуе “еЗдароўе”? Што паказалі першыя дні работы платформы? На гэтыя ды іншыя пытанні адказвае адзін з распрацоўшчыкаў праекта "еЗдароўе" Павел Лібер.

Слухаць эфір Еўрарадыё можна па гэтай спасылцы. Трансляцыю са студыі можна будзе паглядзець у сацсетках Еўрарадыё: Facebook, "ВКонтакте", "Аднакласнікі".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.