Вы тут

Ці залежыць ад гараджан, як будзе выглядаць іх горад?

megapolisdom.by

На грамадскае абмеркаванне вынесены Кодэкс аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці. З 4 да 16 верасня ў гараджан ёсць магчымасць выказацца і паўплываць на змест гэтага закона. Закона, які шмат гадоў будзе вызначаць правілы і механізмы гарадскога развіцця і будаўніцтва.

Ці рэальна звычайным гараджанам паўплываць на змест кодэкса? Навошта гэтым займацца людзям, далёкім і ад заканадаўчай, і ад будаўнічай дзейнасці? Што мы губляем, калі не выкажамся? Што сёння не так з “правіламі і механізмамі” гарадскога развіцця?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказвае каардынатар таварыства "Горад для гараджан" Дзяніс Кобрусеў.