Ці закрыюць Кастрычніцкую плошчу на рамонт?

Напярэдадні 25 сакавіка, калі апазіцыя рыхтуе масавыя акцыі пратэсту, на Кастрычніцкай плошчы разгарнулі рамонт. У розных месцах уздымаюць плітку, фарбуюць люкі, аднак сама плошча не перакрытая.

Карэспандэнт "Еўрапейскага радыё" пацікавіўся ў будаўнікоў, калі мяркуецца закончыць працы на плошчы, дзе летась стаяў намётавы лагер.

Будаўнік: "Тут праходзіць ямачны рамонт. Тое, што сёння разабралі, будзе сёння ж і пакладзена. Мы рамантуем там, дзе стаялі лужыны, а дзе іх не было, там гэтага не робіцца.

Што датычыцца прыкладных тэрмінаў па гэтай плошчы, то мяркую, што да канца тыдня мы завершым усе працы".

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі