Вы тут

Ці варта ахвяраваць шэсцем дзеля канцэрта на Дзень Волі? (відэа)

Фота: www.svaboda.org

Меркаванні сяброў аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР падзяліліся. Большая частка выступае за святочнае мерапрыемства ― з вялікім канцэртам і мітынгам ля Опернага тэатра. Але ёсць і тыя, якія, насуперак пажаданню гарадскіх уладаў, не хочуць адмаўляцца ад шэсця 25 сакавіка па вуліцах сталіцы.

Чаму адны гатовыя адмовіцца ад шэсця дзеля магчымасці зладзіць вялікае свята незалежнасці, а іншыя не бачаць такога святкавання без традыцыйнага вулічнага шэсця? Ці можна верыць уладам, якія абяцаюць паспрыяць арганізацыі канцэрта? Шэсце без дазволу ― вынік прадказальны?

На гэтыя ды іншыя пытанні ў жывым эфіры Еўрарадыё адказваюць сябры аргкамітэта па святкаванні 100-годдзя БНР Уладзімір Някляеў і Аляксей Янукевіч.