Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?

Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?

29 лютага — той самы дзень, які бывае раз на 4 гады. Паводле павер’яў розных народаў, у тым ліку і славян, у гэты дзень здараюцца розныя беды і няшчасці. Яшчэ сёння ёсць людзі, перакананыя, што 29 лютага — самая небяспечная дата ў высакосным годзе. Менавіта таму яны імкнуцца не прызначаць на гэты дзень ніякіх важных спраў, вяселляў і падарожжаў.

Але ў сусветнай гісторыі 29 лютага адбылося нямала цікавых і плённых падзеяў. У гэты дзень у 1504 годзе Хрыстафор Калумб выкарыстаў звесткі пра поўнае месячнае зацьменне і прымусіў мясцовыя плямёны на Ямайцы працягнуць харчовыя пастаўкі еўрапейцам. Ён сказаў, што калі яны не пачнуць зноў даваць ежу іспанцам, еўрапейскі Бог скрадзе ў іх месяц. У 1720 годзе шведская каралева Ульрыка Элеанора адмовілася ад трона на карысць мужа Фрыдрыха Гесэн-Касельскага. У гэты дзень у 1880 годзе скончылася будаўніцтва швейцарска-італьянскага тунеля Готард праз Альпы.

Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?
Канюшынавая развязка ў Турцыі. Фота: wikimedia.org

29 лютага 1916 года амерыканскі інжынер-будаўнік Артур Хейлі запатэнтаваў распрацаваную ім мадэль “канюшынавай” развязкі, якая забяспечвае адсутнасць перасячэнняў праезных частак аўтамагістраляў. У гэты дзень у 2004 годзе заключная частка “Уладара пярсцёнкаў” “Вяртанне караля” Пітара Джэксана атрымала ўсе 11 “Оскараў”, на якія была намінаваная. Гэта рэкордная колькасць узнагародаў Амерыканскай кінаакадэміі для аднаго фільма. За ўсю гісторыю кінематографа столькі ж статуэтак здолелі атрымаць толькі яшчэ дзве стужкі: “Бэн-Гур” Уільяма Уайлера і “Тытанік” Джэймса Кэмерана

Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?
Фота: Getty Images/Antonio Guillem

А вось у Паўночнай Еўропе толькі ў гэты дзень дзяўчыны маглі рабіць прапанову рукі і сэрца мужчынам. І тыя не маглі адмовіцца. З 1288 года ў Шатландыі дзейнічаў закон, паводле якога мужчына, які адмаўляў дзяўчыне, мусіў выплаціць немалы штраф: пацалаваць адрынутую, заплаціць 1 фунт, падарыць ёй шаўковую кашулю. У Даніі дзяўчына, якой адмовілі ў гэты дзень, мусіла атрымаць ад свайго абранага 12 пар новых пальчатак. У Англіі мужчына мусіў падараваць дзяўчыне чырвоную шаўковую сукенку.

Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?
Астранаўт Джэк Роберт Лусма нарадзіўся 29 лютага 1936 года. Фота: thetartanterror9.blogspot.com

Паводле забабонаў, нарадзіцца ў гэты дзень — вялікае няшчасце і такіх асобаў чакаюць беды цягам усяго жыцця. Але гісторыя сведчыць пра адваротнае. Сярод тых, хто нарадзіўся 29 лютага, — такія знакамітыя і багатыя людзі, як нямецкая актрыса Ванэса Юнг, савецкі спартовец і алімпійскі чэмпіён па барацьбе ў цяжкой вазе Іван Богдан, амерыканскі астранаўт Джэк Роберт Лусма, легенда амерыканскага джаза і свінга Глен Мілер, выбітны італьянскі кампазітар Джаакіна Антоніа Расіні, мецэнат, калекцыянер, заступнік мастакоў і музыкаў, герцаг Альбрэхт V Баварскі.

Але як святкаваць свой дзень нараджэння, няўжо раз на чатыры гады? 

Ці сапраўды 29 лютага — самы нешчаслівы дзень высакоснага года?
Георг Крыстоф Ліхтэнбэрг у XVIII ст напісаў эсэ “У суцяшэнне няшчасным, якія нарадзіліся 29 лютага”. Выява: zeno.org

Знакаміты нямецкі мысляр і афарыст Георг Крыстоф Ліхтэнбэрг у сваім эсэ “У суцяшэнне няшчасным, якія нарадзіліся 29 лютага” склаў падрабязны алгарытм святкавання на кожны год. Асобы, якія з’явіліся на свет да шостай раніцы, могуць адзначаць дзень нараджэння 28 лютага. Для тых, хто нарадзіўся ў канцы сутак, лепш святкаваць 1 сакавіка. Тыя, хто нарадзіўся ў прамежку паміж шостай і поўднем, спачатку два гады святкуюць 28 лютага, а на трэці год — 1 сакавіка. Затым цыкл паўтараецца. Для тых, хто нарадзіўся ў прамежку паміж 12 і 18 гадзінамі, графік такі: першы год — 28 лютага, наступныя два — 1 сакавіка, а там, глядзіш, і 29 лютага надыдзе, паведамляе Deutsche Welle.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі