Ці можна прагаласаваць на рэферэндуме і не абраць Лукашэнку?

Выбар / pixabay
Выбар / pixabay

Аляксандр Лукашэнка ўжо пасварыўся з Масквой, але няма рэцэпту, як змяніць яго на кагосьці гэткага ж лаяльнага Маскве і рукапаціскальнага на Захадзе, лічыць экс-супрацоўнік МЗС і Кіраўніцтва справамі прэзідэнта, а цяпер адказны за знешнюю палітыку і гандаль НАУ Анатоль Котаў.

"Адзіны інструмент, які можа быць выкарыстаны, — канстытуцыйная рэформа ў кірунку руху да парламенцкай рэспублікі", — кажа Котаў.

На хвалі стомленасці ад прэзідэнцкай рэспублікі ідэя перафарматавацца ў парламенцкую можа займець падтрымку. І тады Маскве трэба будзе правесці ў парламент некалькі нейтральных сіл — якія акажуцца прарасійскімі.

"Гэты сцэнар можа спрацаваць, і гэта трэба мець на ўвазе, гаворачы пра тое, якой павінна быць новая Канстытуцыя Беларусі", — кажа Котаў.

Для самога Лукашэнкі рэферэндум — гэта пошук легітымнасці, лічыць Котаў. Згодна з праектам новай Канстытуцыі, найвышэйшым прадстаўнічым органам народаўладдзя ў краіне стане Усебеларускі народны сход. Але застаецца небяспека, што Лукашэнка стане на чале гэтага органа.

Тады, галасуючы за новы варыянт Канстытуцыі, людзі выбіраюць Лукашэнку на чале Усебеларускага народнага сходу. Галасуючы супраць, яны падтрымаюць Лукашэнку ў статусе кіраўніка Беларусі.

"Для яго абодва гэтыя варыянты раўназначна прымальныя", — тлумачыць сваю пазіцыю Котаў.

Гэтую гульню бачаць і на Захадзе, і ў Маскве, кажа суразмоўнік Еўрарадыё. І яна не падабаецца ні Захаду, ні Маскве.

Поўная версія гутаркі з Анатолем Котавым

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі