Ці дапусцілі назіральнікаў да падліку галасоў?

Вось што распавялі Еўрарадыё назіральнікі з розных гарадоў краіны.
Алесь Масюк, Слонім: “Я быў спачатку на адным участку. Мне сказалі, што без праблемаў – хадзі, што хочаш глядзі. Зараз мяне перакінулі на іншы ўчастак - №27. Мне тут адмовіліся сказаць, колькі людзей прагаласавала. Потым я спытаў, дзе мне можна будзе знаходзіцца падчас назірання. Мне сказалі, што ў мяне ёсць месца. Аднак я запярэчыў, што адтуль нічога не пабачу”.

Вадзім Саранчукоў, Гродна:
“Назіральнікі знаходзяцца на ўчастках. Адзінае што, нідзе не дазволена прысутнічаць каля стала. Акрамя таго, назіральнікам пачалі масава выдаваць заявы на подпіс, што ўсё ў парадку. Ніхто не падпісваў, але такая справа пачалася ўжо”.

Уладзімір Лазоўскі, Мінск: “Сталы стаяць на адлегласці два метры да урнаў. Гэта цяпер, а што будзе пасля – невядома. Але пакуль адносіны вельмі добрыя”.

Аляксандр Бухвостаў, Мінск:
“У асноўным удалося дамовіцца з выбарчымі камісіямі. Пакуль няма інфармацыі, што кагосьці не дапусцяць. Кажуць, будзеце сядзець на адлегласці 3-х метраў і глядзець, як будуць лічыць”.

Мікалай Коўш, Брэст:
“Я даў пісьмовую заяву ў акруговую камісію, каб нам дазволілі прысутнічаць пасля 20 гадзінаў. Гадзіну назад мне патэлефанавала старшыня камісіі, якая паведаміла, што пасля кансультацыі яна не можа дапусціць, каб я быў у тым месцы, дзе працуе камісія. Толькі калі міліцыянт патэлефанаваў, мы атрымалі дазвол, каб падняцца да камісіі”.

У той жа час, па словах Мікалая Каўша, да акруговай камісіі дапушчаныя загадчык аддзела адукацыі і загадчык аддзела арганізацыйнай працы, якія самі не з’яўляюцца членамі камісіі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі