Вы тут

Чытачы паведамляюць пра праблемы з вадой у Мінску на Каменнай Горцы

У сталічным раёне Каменная Горка — праблемы з вадой / фота чытача

У Мінску ў раёне Каменнай Горкі жыхары паведамляюць пра праблемы з вадой: яе альбо няма наогул, альбо напор вельмі слабы. Пра гэта Еўрарадыё распавялі чытачы.

—  Вада ў дамах стала знікаць у сем раніцы, —  распавядае Еўрарадыё мясцовы жыхар Яўген. —  Людзі ў мясцовым чаце сталі скардзіцца, што прапаў напор. У мяне на пятым паверсе вада ўсё яшчэ ёсць, а вось на дзявятым ледзь цячэ. Гэтаксама і ў суседніх дамах. Цяпер ЖКГ прыгнала цыстэрну з вадой.

У мясцовых чатах жыхары паведамляюць, што вады няма ў дамах на вуліцах Нёманскай, Казіміраўскай, Каменнагорскай. ЖКГ падагнаў цыстэрну з вадой. Яна знаходзіцца каля дома №16, але будзе курсаваць паміж дамамі №18 і 20. На 14.00 камунальнікі прыгналі другую цыстэрну з вадой. 

Як стала вядома, вада знікла праз паломку трубы. Калі будзе адрамантавана паломка пакуль не вядома. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.