Чыноўнікі з Мінгарвыканкама шукаюць інвестыцыі ў пустэльні

Дэлегацыя беларускіх чыноўнікаў на чале з намеснікам старшыні мінскага гарвыканкама Вячаславам Кушнерам правяла ў сталіцы Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў перамовы з генеральным дырэктарам муніцыпалітэта Абу-Дабі Джумай Мубаракам аль-Джунайбі. Як паведамляе інтэрнэт-рэсурс “Рускія эміраты”, сярод абмеркаваных тэм – магчымасці прыцягнення эмірацкіх інвестыцый для развіцця гарадской гаспадаркі і эканамічных праектаў Мінска.

Дэлегацыя муніцыпалітэта Абу-Дабі запрошаная ў Мінск з візітам у адказ. Ці будуць эмірацкія чыноўнікі ў выпадку візіту ў Мінск шукаць інвестыцыі для развіцця гарадской гаспадаркі Абу-Дабі, не паведамляецца.

АФН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі