Чыноўнікі ў Навагрудку кажуць, што пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары няма

Чыноўнікі ў Навагрудку кажуць, што пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары няма

У Навагрудскім райвыканкаме кажуць, што пагрозы Касцельнай вежы на Замкавай гары няма, сітуацыя “пад штодзённым кантролем”. Днямі з аднаго з яе схілаў абсыпаўся грунт. Фота з’явілася ў сацсетках.

“Інфармацыя пра тое, што гэта апоўзень, не адпавядае рэчаіснасці, — цытуе БЕЛТА неназваную крыніцу ў райвыканкаме. — На адным са схілаў адбыўся разрыў грунту. З тых часоў сітуацыя не пагоршылася. Вядуцца планавыя работы”. Адзначаецца, што падобны “разрыў” быў зафіксаваны ў 2013 годзе, але з іншага боку горы. Нібыта, звязана гэта з крыніцамі, якія падмываюць схілы.

Як стала вядома, у канцы красавіка старшыня Гродзенскага аблвыканкама Уладзімір Краўцоў правёў экстранную нараду, прысвечаную здарэнню ў Навагрудку. Ужо распрацаваны праект па ўмацаванні Замкавай гары, праектна-каштарысная дакументацыя праходзіць экспертызу. У 2017 годзе ўмацаванні схілу будуць адбывацца адначасова з наладжваннем дрэнажнай сістэмы. Уся вада з гары будзе сабраная і адведзеная, і гэта, як мяркуецца, цалкам ліквідуе магчымасць з'яўлення новых “апоўзневых з'яў”.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі