Чыноўніка звольнілі з-за таго, што ён не працаваў 10 гадоў

Чыноўніка звольнілі з-за таго, што ён не працаваў 10 гадоў

У Іспаніі чыноўніка звольнілі з-за таго, што ён не працаваў 10 гадоў. Пры гэтым штогод Карлес Рэсіё атрымліваў 50 тысяч еўра. Як інфармуе РІА “Новости”, мужчына працаваў у архіве правінцыі. Ён прыходзіў на працу а 7-й гадзіне раніцы, адзначаў свой прыход у электроннай сістэме і сыходзіў ужо праз 30 хвілін. Назад Рэсіё вяртаўся а 16-й гадзіне, каб адзначыць свой “сыход”. Пра сваю працу ён кажа, што “працаваў з дакументамі”. У вольны ад “працы” час мужчына маляваў коміксы.

Цікава, што да працаўладкавання ў архіў Карлес Рэсіё адкрыў у сваім доме бардэль для геяў. Нейкім цудам яму ўдавалася 10 гадоў дзіўна “працаваць” у архіве. Рашэнне пра звальненне прыняў заканадаўчы сход Валенсіі. Цяпер будуць разбірацца з дырэктаркай архіва Марыяй Хасэ Гіль, якая дапусціла такую скандальную сітуацыю.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі