Чыноўніца, пра якую гаварыў Лукашэнка, заплаціла за паездкі ў замежжа

У снежні факты, выяўленыя Дзяржкантролем, агучыў Аляксандр Лукашэнка: "Нават ухітраюцца спісваць з рахункаў прадпрыемства фінансавыя сродкі на ўласныя патрэбы. Так кіраўніца УКБ Баранавіцкага райвыканкама сістэматычна аплачвала свае замежныя адпачынкі ў Арабскіх Эміратах і еўрапейскіх краінах" (на відэа гл. ад 15-й хвіліны).



У адносінах чыноўніцы распачалі крымінальную справу за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі. Нядаўна стала вядома, што экс-дырэктарка ездзіла ў час працоўнага адпачынку ў Фінляндыю, Швецыю, Нідэрланды, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, а больш за 50 мільёнаў рублёў выдаткаў аплаціла прадпрыемства. Праўда, адзначаецца, што гэтыя вандроўкі былі звязаныя з яе службовай дзейнасцю.



Сярод іншых парушэнняў — прыняццё чыноўніцай на пасаду інжынера свайго зяця, які не меў ні адпаведнай адукацыі, ні досведу працы. Пазней ён атрымаў адукацыю, але за кошт УКС. Таксама яна выдавала некаторым супрацоўнікам грашовыя пазыкі на суму 95 млн рублёў, якія пасля "дараваліся". Былі знойдзеныя і іншыя хібы, між іншым, скажэнне статыстычных дадзеных.



Як паведамляе Intex-press, жанчына ўжо вярнула прадпрыемству і затраты па замежных паездках, і "пазыкі", аднак следства па яе справе працягваецца.
 

Фота — ria.ru

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі