Чым скончацца варшаўскія гастролі "аркестра Вагнера" — эфір з Фрыдманам

Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё
Аляксандр Фрыдман / Еўрарадыё

Няўдалы тур пад назвай “Кіеў за тры дні” не стаў навукай ні для крамлёўскага, ні, відаць, для драздоўскага стратэгаў. Праўда, цяпер аб’ектам сваіх планаў па “ўратаванні рускамоўных” і сусветнай стабільнасці яны абралі Украіну. Адзін расказвае пра “імперскія планы кіраўніцтва Польшчы”, другі радасна вязе першаму ў якасці доказа “польскага вераломства” чарговыя мапы са словамі “а я вам зараз пакажу”. А яшчэ ёсць нібыта “нічыйныя” вагнераўцы, якія так хочуць “на экскурсію ў Варшаву і Жэшуў”.

Што прымушае Лукашэнку паўтараць практычна ўсе трызненні Пуціна і што стаіць за яго словамі пра “ратаванне” Заходняй Украіны? Ці існуе пагроза, што “вагнераўцы” ў Беларусі выключна для таго, каб ствараць напружанне ля польскай мяжы? Якую небяспеку найміты ўяўляюць для грамадзян Беларусі і як на вайну ва Украіне ўплывае пазіцыя ЗША што да атак на Крэмль? Гэтыя ды іншыя тэмы ў штотыднёвым жывым эфіры Еўрарадыё абмяркоўваем з палітычным аглядальнікам, гісторыкам Аляксандрам Фрыдманам.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі