Чым дапаможа беларусам "Служба "Адно акно", якая працуе з Еўропы

Факты про психическое здоровье

Людзі не ведаюць, куды звяртацца са сваімі праблемамі / Unsplash

27 кастрычніка прадстаўніцтва Аб'яднанага пераходнага кабінета па сацыяльнай палітыцы запусціла інфармацыйна-кансультацыйную платформу "Служба "Адно акно". Гэта прамая адсылка да сэрвісу ўнутры Беларусі, якім многія з нас хоць раз у жыцці карысталіся. Але праз палітычную сітуацыю ў краіне ён не дапаможа людзям, якія выступілі, напрыклад, супраць рэжыму Лукашэнкі.

"Нічыя праблема не будзе абясцэненая" — мабыць, так мог бы гучаць дэвіз альтэрнатыўнага сэрвісу, пра які расказвае яго кіраўніца Вольга Гарбунова.

Чем поможет белорусам “Служба “Одно окно”, которая работает из Европы
Вольга Гарбунова / Еўрарадыё

— Для нас гэтая ідэя — працяг гісторыі анлайн-марафону салідарнасці, калі многія беларусы аб'ядналіся, каб дапамагчы палітвязням і іх блізкім. Мы думалі пра тое, якія яшчэ інструменты можам ствараць, каб быць карыснымі.

У прадстаўніцтва па сацыяльнай палітыцы паступае велізарная колькасць запытаў. Гэта розныя кейсы ад людзей унутры краіны і тых, хто знаходзіцца ў выгнанні. Да нас звяртаюцца людзі рознага ўзросту і стану здароўя, у іх ліку — пацярпелыя ад хатняга гвалту.

Чем поможет белорусам “Служба “Одно окно”, которая работает из Европы
Наста Базар / Еўрарадыё

— Мы разумеем, што сайт рана ці позна будзе заблакаваны ў Беларусі. На гэты выпадак і застанецца магчымасць камунікаваць праз месенджары, — тлумачыць Наста Базар. — Мы таксама разумеем, што нам могуць патэлефанаваць не толькі людзі, якія патрабуюць дапамогі, але і супрацоўнікі КДБ ці ГУБАЗіК. Каб забяспечыць яшчэ большую бяспеку звычайным людзям, мы створым гайд па бяспечнай камунікацыі і будзем яго паўсюль распаўсюджваць.

На цяперашні момант у базе службы 231 арганізацыя — гэта быццам і шмат, але ініцыятары праекта заклікаюць усе магчымыя ініцыятывы, супольнасці, дыяспары, народныя амбасады дзяліцца інфармацыяй, каб база рабілася больш маштабнай.  

— Вялікая колькасць арганізацый мала вядомая, і яны не заўсёды даступныя, — кажа Вольга Гарбунова. — Гэта значыць, знайсці іх кантакты даволі складана альбо людзі, якія знаходзяцца ў цяжкім стане, не здольныя адпраўляцца на маштабныя пошукі тых, хто можа дапамагчы ім або іх блізкім. Не кажучы ўжо пра тых, каму тэрмінова патрэбная дапамога ў чужой краіне. Гэта таксама дадатковая нагрузка. Людзі разгубленыя і не заўсёды разумеюць, дзе ім шукаць падтрымку, дапамогу і патрэбную інфармацыю, таму адзіная база з максімальнай інфармацыяй — гэта рашэнне.

 

Не толькі палітзняволеныя, але і…

Зайшоўшы на сайт сёння, мы бачым некалькі раздзелаў, сярод якіх блок дапамогі "Палітзняволеным і іх сем'ям". Пакуль цалкам распрацаваны толькі ён. Ці не будзе новы сэрвіс у выніку дапамагаць толькі гэтай катэгорыі грамадзян?

Адказ не.

— Безумоўна, праблем шмат, але ў апошнія гады ў нас з'явіліся групы, якія патрабуюць на цяперашні момант большай увагі, — тлумачаць стваральнікі праекта. — Гэта значыць, кантакты розных арганізацый мы збіраем для таго, каб дапамагаць людзям з рознымі праблемамі, але на першым этапе нашай працы мы будзем рабіць акцэнт на гэтай групе, а таксама тых, хто выйшаў з-за кратаў, пакінуў свае дамы. У ідэале ў далейшым з'явяцца раздзелы для сацыяльна неабароненых груп — унутры Беларусі і за яе межамі. Мы маглі б не спяшацца з прэзентацыяй праекта і расказаць пра яго праз год, калі ўсё будзе цалкам гатова, але дапамагаць трэба ўжо цяпер.

Наста Базар і Вольга Гарбунова абяцаюць, што будуць падтрымліваць беларусаў, якія звярнуліся да іх, ад моманту звароту да вырашэння праблемы. Вядома, адказаў на ўсе пытанні можа і не быць, але ўсё магчымае будзе зробленае.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі