Чым адрозніваюцца выбары ў Расіі ад выбараў у Беларусі

Чым адрозніваюцца выбары ў Расіі і ў Беларусі?

Чым адрозніваюцца выбары ў Расіі і ў Беларусі? / РАР

87% — за Пуціна. З такім афіцыйным вынікам завяршыліся прэзідэнцкія выбары ў Расіі. Гэта рэкордны паказчык за ўвесь час удзелу Пуціна ў галасаванні на пасаду прэзідэнта.

Нават Аляксандр Лукашэнка ніколі не дазваляў сабе маляваць такую "народную падтрымку".

Здаецца, гэта адно з нямногіх падабенстваў апошніх прэзідэнцкіх электаральных кампаній у Беларусі і Расіі. Яшчэ адно — доўгія чэргі на ўчасткі апоўдні як сімвал пратэсту супраць Пуціна, падобнае было і ў Беларусі 2020-га.

А вось якія адрозненні ў дзвюх электаральных кампаніях знайшло Еўрарадыё.

 

Адсутнасць у Расіі апазіцыйнага кандыдата

Адзіны апазіцыйны кандыдат, які выказаў жаданне ўдзельнічаць у выбарах прэзідэнта ў Расіі, — гэта Барыс Надзеждзін. Ён заяўляў, што збіраецца прадставіць на выбарах інтарэсы дзясяткаў мільёнаў расіян, якія, як і ён, незадаволеныя палітыкай Пуціна. Акрамя гэтага, ён выступаў за збліжэнне з Еўрасаюзам і спыненне вайны ва Украіне (але не за вяртанне таго ж Крыма).

Зрэшты, у бюлетэнь Надзеждзін не трапіў — яго за подпісы "зрэзаў" ЦВК.

У выніковы спіс кандыдатаў трапілі людзі, так ці інакш лаяльныя Пуціну. Імі аказаліся Мікалай Харытонаў (сябра КПРФ і шматгадовы дэпутат Дзярждумы), Леанід Слуцкі (зменшчык Жырыноўскага на пасадзе ЛДПР) і Уладзімір Даванкоў (віцэ-спікер Дзярждумы, выступаў у падтрымку анексіі ўкраінскіх тэрыторый).

У Беларусі ж у 2020 годзе, нягледзячы на нядопуск Віктара Бабарыкі і Валерыя Цапкалы (першы на той момант ужо знаходзіўся ў СІЗА КДБ), кандыдата ад апазіцыі ўсё ж зарэгістравалі — Святлану Ціханоўскую. Калі верыць звесткам беларускага ЦВК (не рэкамендуем, але ўсё ж), яна набрала 10% галасоў выбаршчыкаў. Акрамя яе сярод кандыдатаў былі Сяргей Чэрачань, Ганна Канапацкая і Андрэй Дзмітрыеў — іх таксама не назавеш лаялістамі.

Пуцін насамрэч мог перамагчы, Лукашэнка — не

Уладзімір Пуцін, мяркуючы з вынікаў незалежнага экзіт-полу, праведзенага праектам ExtremeScat, мусіў набраць на гэтых выбарах 55%, і гэтага цалкам хапае для перамогі яшчэ ў першым туры.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі