Чылійскі хакер узламаў сайт прэзідэнта Перу

Хакер з Чылі ўзламаў Інтэрнет-сайт прэзідэнта Перу Алана Гарсіі і замяніў яго фотаздымак на партрэт нацыянальнага чылійскага героя Бернарда О'Хігінса.
Пра гэта паведаміла крыніца ў канцылярыі перуанскага прэзідэнта. Разам з малюнкам героя на старонцы з'явіліся малюнкі чэрапаў і вельмі папулярная сярод чылійцаў фраза "Жыве Чылі, чорт пабяры!". Інжынерная служба канцылярыі прэзідэнта Перу ўжо прывяла старонку ў першапачатковы выгляд, аднак не дала гарантый, што падобны інцыдэнт не паўтарыцца.

“Інтэрфакс”

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі