Чуткі пра інфаркт Кулінковіча не пацвердзіліся

Вядомы спявак, лідэр гурта «Нейрадзюбель» 34-гадовы Аляксандр Кулінковіч трапіў у бальніцу. З’явілася інфармацыя, што ён перанёс інфаркт і знаходзіцца ў адным з мінскіх шпіталёў.

Аднак сам Аляксандр Кулінковіч, з якім мы звязаліся па хатнім тэлефоне, падае сваю версію сітуацыі:

Я ўжо некалькі гадзінаў дома. Сітуацыя была трошкі не інфарктная. Проста хтосьці напісаў пра інфаркт на сайце Нейрадзюбеля.


І пасля ўжо пайшла інфармацыя далей. У мяне ўжо больш-менш усё добра. Проста былі праблемы са здароўем.

Фота — westrecords.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі