ЧС па хакеі: Канадцы разграмілі італьянцаў, а ЗША ледзь адолелі Казахстан

Зборная Канады святкавала разгромную перамогу над італьянцамі — 6:1. Першую шайбу ў браму сапернікаў канадцы здолелі забіць на 14-й хвіліне. Хаця італьянцы актыўна атакавалі, канадцы пастаянны вялі ў ліку. Толькі на пачатку трэцяга перыяду зборная Італіі здолела "размачыць" лік. Праўда, пасля гэтага італьянцы атрымалі ў сваю браму ўжо шостую шайбу.





А сустрэча зборных ЗША і Казахстана не паспела вырашыцца ў асноўны час. Толькі ў авертайме амерыканцы змаглі даказаць, што яны лепш гуляюць — гульня завяршылася з лікам 4:3 на іх карысць.





Фота — БЕЛТА