Чэшская біятланістка Габрыэла Саўкалава заваявала Крыштальны глобус

Чэшская біятланістка Габрыэла Саўкалава заваявала Крыштальны глобус

Чэшская біятланістка Габрыэла Саўкалава (на здымку) заваявала Крыштальны глобус. Яна стала пераможцай у агульным заліку Кубка свету па біятлоне 2015-2016 гадоў. 19 сакавіка на заключным этапе ў Ханты-Мансійску Саўкалава заняла ў гонцы пераследу 4-е месца. Гэтага аказалася дастаткова, каб стаць недасягальнай для саперніцы — Мары Дарэн-Абер з Францыі. Летась Крыштальны глобус заваявала беларуска Дар'я Домрачава, якая прапусціла ўжо мінулы сезон.

Што да гонкі пераследу на 10 кіламетраў, то яе выйграла фінка Кайса Мякярайнен. Дарэн-Абер была другой, італьянка Даратэя Вірэр — трэцяй. Лепшая з беларусак Надзея Скардзіна заняла 15-е месца. Мякярайнен яна саступіла 1 хвіліну 41 секунду, на агнявых рубяжах былі тры промахі. Ірына Крыўко заняла 23-е месца (1 промах), Анастасія Дубарэзава — 30-е (4 промахі), Дар'я Юркевіч — 40-е месца (2 промахі). Адзначым, што на этапах Кубка свету, як і на чэмпіянаце свету, беларускі не заваявалі медалёў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі