Чэргі легкавых аўто на межах Беларусі з ЕС выраслі ў 5 разоў
![Самая вялікая чарга — на мяжы з Польшчай / ілюстрацыйнае фота @gpkgovby](/sites/default/files/styles/gallery_main/public/2023-08/gr_21_04.jpg.webp?itok=tQukxZWQ)
Самая вялікая чарга — на мяжы з Польшчай / ілюстрацыйнае фота @gpkgovby
Напярэдадні вялікіх выходных у Беларусі на межах з краінамі ЕС прыкметна выраслі чэргі з ахвочых выехаць за мяжу. Чэргі легкавых аўтамабіляў выраслі ў пяць разоў, кажуць у Дзяржаўным памежным камітэце РБ.
Пры гэтым кантрольныя службы ЕС працягваюць афармляць транспарт з затрымкамі, сцвярджаюць беларускія памежнікі. Самая вялікая чарга выстраілася на мяжы з Польшчай — перад адзіным пунктам пропуску Тэрэспаль у 10 раніцы стаяла каля 250 легкавых аўтамабіляў. А за мінулыя суткі польскія службы прапусцілі толькі 32% аўто ад сутачнай нормы.
З затрымкамі афармляюць машыны і на мяжы з Літвой. Што тычыцца велікагрузаў, то самыя вялікія чэргі стаяць перад пунктам пропуску "Шальчынікай" (Беняконі) на мяжы з Літвой і польскім пунктам "Кукурыкі" (Казловічы) — 70 і 160 фураў адпаведна.
![Очереди легковых авто на границах Беларуси с ЕС выросли в 5 раз](/sites/default/files/styles/default_image_paragraph/public/paragraphs/image/schlange_21_04.jpg.webp?itok=hfODi1oi)
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.