Чэрачань — пра "лішнія" подпісы: сітуацыя кур'ёзная, сітуацыя складаная

Чэрачань — пра "лішнія" подпісы: сітуацыя кур'ёзная, сітуацыя складаная

Патэнцыйны кандыдат у прэзідэнты Беларусі Сяргей Чэрачань у сераду ў эфіры Радыё Свабода асцярожна выказаўся наконт лічбы здадзеных яго камандай подпісаў, якую назвалі ў ЦВК — 149750, з якіх несапраўднымі аказаліся 6641. Сам палітык кажа, што праз яго рукі прайшло 106500 подпісаў.

"Сітуацыя кур'ёзная, сітуацыя складаная", — сказаў Чэрачань. Ён падкрэсліў, што яго ініцыятыўная група добра працавала і подпісаў, якія былі пададзены, "дастаткова для рэгістрацыі".

Не стаў палітык наўпрост выказвацца наконт чутак, што на яго цяпер аказваецца ціск, каб ён прызнаў "лічбу ЦВК". "Ніхто не чакаў, што гэтыя выбары стануць настолькі жорсткімі, настолькі беспрынцыпнымі", — сказаў Сяргей Чэрачань. Ён перакананы, што гэтая кампанія ўвойдзе ў гісторыю.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі