Чэмпіянат свету па хакеі. Беларусь - Чэхія: 2:8

У сваім першым матчы на Чэмпіянаце свету па хакеі з шайбай, які стартаваў у Маскве і ў Мыцішчах, зборная Беларусі пацярпела разгормную паразу ад зборнай Чэхіі з лікам 2:8.  Чэшская каманда вырашыла вынік сустрэчы ўжо ў першым перыядзе, выйграўшы з рахункам 4:1. На 8-й і 11-й хвілінах Яраслаў Глінка і Давыд Выборны закінулі дзве шайбы ў вароты Андрэя Мезіна, пасля чаго амерыканскі настаўнік беларусаў Курт Фрэйзер здзейсніў замену галкіпера, выпусціўшы на лёд Сяргея Шабанова.

Праз некаторы час пасля гэтага Алегу Антоненку пашанчавала адыграць адну шайбу, але амаль тут жа Томаш Плеканец аднавіў розніцу ў дзве шайбы, пасля чаго на лёд ізноў выйшаў Мезін. Аднак гэты ход Фрэйзера не дапамог зборнай Беларусі ўтрымаць розніцу ў рахунку – Расціслаў Олеш у канцоўцы першага перыяду ў меншасці закінуў чацвертую шайбу.

У другім перыядзе каманды абмяняліся закінутымі шайбамі, а ў трэцяй 20-хвілінцы выніковыя кідкі чэшскіх хакеістаў яшчэ тройчы засмуцілі беларусаў, прычым Фрэйзер ізноў здзейсніў замену варатароў.

Зборная Чэхіі атрымала пакуль самую буйную перамогу на ЧМ-2007. Пасля першай гульні чэхі набралі тры ачка, як і амерыканцы, але апярэдзілі зборную ЗША за рахунак лепшай розніцы забітых і прапушчаных шайбаў. Зборная Аўстрыі, якая саступіла амерыканцам з лікам 2:6, знаходзіцца на трэцім месцы. Беларусы - чацвертыя.

Паводле lenta.ru.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі