Чэмпіянат свету па хакеі 2008. Расія – Беларусь: 4:3

9-га траўня беларуская хакейная зборная правяла свой першы матч ў другой падгрупе за выхад у чвэрцьфінал 72-га чэмпіянату свету ў Канадзе. Нашай зборная сустракалася з камандай Расейскай Федэрацыі. Напярэдадні ў групе "Е" адбылося два матчы, якія ўскладнілі становішча нашай зборнай: шведы разграмілі датчан — 8:1, а чэхі — швейцарцаў — 5:0.

Цяпер Чэхія мае 7 пункатўаў, Швейцарыя — 6, Швецыя — 6, Расія — 5, Беларусь — 0 (2; 6—8), Данія — 0.

Параза ад расейцаў у асноўны час пазбаўляла беларусаў усіх шанцаў на выхад у чвэрцьфінал. У астатніх дзвюх сустрэчах яны тэарэтычна могуць набраць шэсць ачкоў. Аднак з-за параз у асабістых сустрэчах на першым этапе нашая зборная не апярэдзіць ні шведаў, ні швейцарцаў, нават калі хтосці з іх застанецца з шасцю ачкамі. Ва упартаў барацьбе Падначаленыя Курта Фрэйзара пасля овертайму па булітах саступілі расійскім хакеістам з лікам 4:3.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі