Чэмпіянат па пераносцы жонак прайшоў у Браславе

Чэмпіянат па пераносцы жонак прайшоў у Браславе

Падчас музычнага фестывалю Viva Braslav адбыўся першы ў Беларусі чэмпіянат па пераносцы жонак. Удзел у экстрэмальным забегу прынялі 16 сямейных параў. 

Галоўная ўмова — мінімальная вага жонкі мусіць быць не менш за 49 кг. На дыстанцыі канкурсантаў чакалі водныя і балотныя перашкоды. 

Найлепшы час паказалі Фёдар і Алеся Мухо. Ім дастаўся галоўны прыз — піва на вагу жонкі (50 кг).

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі