Чэхія размесціць амерыканскі радар за 90 км ад Прагі

Урад Чэхіі вырашыў размясціць амерыканскі радар каля мястэчка Мішаў, за 90 км на захад ад Прагі.  Пра гэта паведаміў у аўторак прадстаўнік Рады бяспекі краіны Томаш Клваня. Чыноўнік падкрэсьліў, што радар апынецца паблізу ад вайсковага палігона Брды, што вельмі зручна з пункту гледжання ваеннай і палітычнай бяспекі.

Канчатковае рашэнне аб размяшчэнні радару мае прыняць парламент.

Нагадаем, што ЗША разглядаюць магчымасць размяшчэння сістэмы антыракетнай абароны ў Польшчы і Чэхіі. У Польшчы 11 ракет-перахопніц могуць з’явіцца ўжо ў 2011 годзе.  

http://www.korrespondent.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі