Уга Чавес прапанаваў для пад'ёму сельскагаспадарчай вытворчасці ствараць калгасы.
Прэзідэнт Венесуэлы нагадаў, што "калгасы былі створаныя ў савецкія
часы" і ў цяперашні час працягваюць "паспяхова працаваць" у Беларусі,
якую ён нядаўна наведаў. Пра гэта Чавес распавёў на суботнім пасяджэнні
Савета міністраў Венесуэлы.
Паводле яго слоў, ён накіраваў у парламент
законапраект аб стварэнні Федэральнага савета ўрада ў мэтах павышэння
эфектыўнасці кіравання краінай.
Прэзідэнт заклікаў губернатараў
актыўней удасканальваць вытворчую базу і формы ўласнасці на сродкі
вытворчасці для паскоранага прасоўвання да "баліварыянскага
сацыялізму", перадае ИТАР-ТАСС.