Вы тут

Чатырохлапы кіт, ABBA і няўлоўная малпачка: толькі добрыя навіны

Лыжка мёду на Еўрарадыё​

У Егіпце знайшлі рэшткі чатырохлапага кіта з мінулага, а па Японіі бегае малпачка, якую не могуць злавіць ужо некалькі тыдняў. Як без цяжкасці стварыць уласныя мемы і стыкеры і чым здзівіць група ABBA ўжо ў верасні — пра гэта і не толькі ў аглядзе самых добрых, смешных, а часам абсурдных навінаў на Еўрарадыё.

 

Няўлоўная малпачка

Ужо некалькі тыдняў японская паліцыя шукае малпачку-падарожніцу, якую бачылі то ў Токіа, то ў суседніх гарадах. Звярок можа накіроўвацца на паўднёвы захад. 

Паведамленне пра малпу ў раёне Табаташынмачы з'явілася 26 жніўня каля 12:00. За гэты дзень жывёліна была заўважаная некалькі разоў. Пакуль малпачка нікому не нашкодзіла, але паліцыянты просяць людзей быць асцярожнымі.

Малпачка / скрыншот з відэа

Чатырохлапы кіт — бог смерці

У Егіпце знойдзеныя акамянеласці чатырохлапага кіта з чэрапам, які нагадвае галаву старажытнаегіпецкага бога смерці Анубіса. Менавіта ў гонар яго і названы від гэтай жывёліны —Phiomicetus anubis.

Продкамі сучасных кітоў былі аленепадобныя сысуны, якія жылі на зямлі 10 мільёнаў гадоў. Гэтыя нябачаныя звяры маглі як хадзіць па сушы, так і плаваць у вадзе. Навукоўцы мяркуюць, што яны важылі каля 600 кг і былі даўжынёй каля трох метраў.

Продак кіта меў магутныя сківіцы, якімі ён лёгка лавіў кракадзілаў і дробных сысуноў.

Чатырохлапы кіт / Robert Boessenecker-whaleontology / twitter

Пэчворк-фатэлі-мяшкі

Дызайнер і крэатыўны дырэктар Moschino Джэрэмі Скот цяпер супрацоўнічае з маркай Lovesac, якая спецыялізуецца на выпуску фатэляў-мяшкоў.

У новую калекцыю ўвайшлі фатэлі з чахламі, якія нагадваюць коўдры. Менавіта да традыцыі іх шыцця звярнуўся дызайнер, прыдумляючы чахлы.

Вось такі фатэль / Lovesac

Новыя хіты гурта ABBA 

Шведскі поп-гурт ABBA збіраецца выпусціць пяць новых хітоў. Творчы адпачынак цягнуўся 39 гадоў. Паводле прагнозаў, песні можна будзе паслухаць ужо 3 верасня. У гэтым жа месяцы ў Лондане адбудзецца шоу Abba Voyage, падчас якога выступяць усе ўдзельнікі калектыву.

Конструктор у "Аднакласніках" 

У сацыяльнай сетцы "Аднакласнікі" запушчаны канструктар стыкераў. Цяпер карыстальнікі змогуць ствараць уласныя стыкеры, а таксама мемы пры дапамозе спецыяльнага канструктара, якім можна карыстацца нават без навыкаў фотарэдактара.

Скрыншот з "Аднакласнікаў" / Lenta.ru

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.