Частку радзівілаўскай брамы XVIII стагоддзя разбурыў прычэп з гноем (фота)

Частку радзівілаўскай брамы XVIII стагоддзя разбурыў прычэп з гноем (фота)

Сталі вядомыя падрабязнасці, якім чынам сёлета была разбураная частка радзівілаўскай брамы XVIII стагоддзя на Лідчыне. Яна стаіць каля вёскі Жырмуны і чамусьці не ўнесеная ў спіс гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі. Еўрарадыё паведамляла, што камісія па надзвычайных сітуацыях прызнала, што брама ўяўляе пагрозу для жыцця людзей і прыняла рашэнне пра яе знос. Аднак канчатковае рашэнне за Лідскім райвыканкамам. Мясцовыя жыхары супраць зносу помніка архітэктуры, шкадуюць “трыўмфальную арку”.

Як інфармуе Радыё Свабода, высветліліся падрабязнасці таго, як абваліўся вялікі кавалак цаглянай брамы. Трактарысты вазілі на трактары гной на поле і прычэп яе закрануў, адбыўся абвал. Цяпер дарога ідзе збоку ад брамы.

Частку радзівілаўскай брамы XVIII стагоддзя разбурыў прычэп з гноем (фота)
Фота: svaboda.org
Частку радзівілаўскай брамы XVIII стагоддзя разбурыў прычэп з гноем (фота)
Фота: 0154.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі