Частка накладу газеты “Брестский курьер” вярнулася ў рознічны продаж

З гэтага тыдня бярэм на 300 асобнікаў больш, пацвердзіў дырэктар Брэстаблсаюздруку Васіль Марэйка. Ён патлумачыў, што пакідае за сабой маральнае права не браць у газеты столькі асобнікаў, колькі яна перадала ў канкурэнтныя сеткі ў прадуктовых крамах, плюс нерэалізаваныя звыш 30% асобнікаў. Што да дзяржаўных выданняў, якія застаюцца непрададзенымі звыш 30%, то тут змякчае сітуацыю дзяржава, якая праплачвае няпродаж некаторых на 55% і праз датацыі змяншае кошт газет, патлумачыў спадар Марэйка.  Акрамя таго, дзяржава спрыяе “Саюздруку”, аказваючы маркетынгавыя паслугі, запрашаючы на выставы і кірмашы.

Гэтаксама і непрадаваемыя, некаторыя да 70 адсоткаў, газеты. Хто кіёск паставіць, хто абсталяванне.

Да “Вечернего Бреста” мы таксама звярталіся з папярэджаннямі, каб не прадаваліся ў канкурэнтаў, сказаў дырэктар “Брэстаблсаюздруку”. У іх сітуацыя настолькі някепская, што можна з імі супрацоўнічаць і на такіх умовах.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі