Часова скасаваныя некаторыя мыты на ўвоз

Прэзідэнт Беларусі падпісаў указ, якім тэрмінам на дзевяць месяцаў устанаўліваецца стаўка ўвазной мытнай пошліны 0% у дачыненні да некаторых тавараў, што ўвозяцца на тэрыторыю краіны.
Як паведамляе прэс-служба кіраўніка дзяржавы, адмена пошліны распаўсюджваецца на фасфаты кальцыю прыродныя, растваральныя гатункі цэлюлозы драўнянай, ніці высокай трываласці нейлонавыя або з іншых поліамідаў, не расфасаваныя для рознічнага продажу, і іншыя ніці.

Увазная пошліна на гэтыя тавары адменена "ў мэтах зніжэння кошту фосфарных угнаенняў, аніднай і віскознай кордных тканін, павышэння эфектыўнасці вытворчасці", гаворыцца ў паведамленні прэс-службы прэзідэнта.
З якога часу ўводзіцца ў дзеянне нулявая стаўка пошліны, не паведамляецца.
БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі