Вы тут

Чаргу на адкрыццё "сэканда" ў Гродне займалі з вечара (відэа)

Фота: hrodna.life

На адкрыццё самага буйнога "сэканда" 10 жніўня ў Гродне прыйшло 200-300 чалавек. Чаргу людзі займалі аж з вечара 9 жніўня і чакалі адкрыцця ўсю ноч.

Справа ў тым, што людзі хацелі першымі набыць брэндавыя рэчы па нізкім кошце. Таксама першым 100 наведвальнікам далі падарункі, а побач працаваў бясплатны фудкорт, піша hrodna.life.

Пасля адкрыцця крамы людзі натоўпам кінуліся бегчы па зале.