Чарговая страляніна з "пнеўматыкі" ў Брэсце: пацярпеў мужчына

Як паведамляе прэс-служба абласной міліцыі, прыкладна ў 10.30 невядомы стрэліў два разы ў 55-гадовага мужчыну. Ужо праз 15 хвілін нарад міліцыі затрымаў стралка, які меў пры сябе пнеўматычную зброю.



Пісталет быў канфіскаваны, а ў дачыненні 27-гадовага затрыманага брэстаўчаніна пачатая крымінальная справа. За хуліганства з ужыццём зброі яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі.



Нагадаем, што ўвечары перад гэтым у горадзе над Бугам з пнеўматычнай зброі расстралялі машыну таксі.

Фота — minsknews.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі