Чарговае затрыманне актывіста кампаніі “Легалайз”, схапілі Касінерава (відэа)

Чарговае затрыманне актывіста кампаніі “Легалайз”, схапілі Касінерава (відэа)

3 красавіка ў Мінску праходзяць затрыманні актывістаў кампаніі “Легалайз” (пра кампанію гл. тут). У панядзелак яны правялі пікет каля Дома ўрада за дэкрыміналізацыю марыхуаны, накіравалі ў Палату прадстаўнікоў адпаведны зварот. У аўторак стала вядома пра затрыманне Алеся Таўстыкі і Пятра Маркелава. Пасля Вячаслаў Касінераў напісаў на сваёй старонцы ў Facebook, што сочаць за ім, пад акном дома стаіць сіні мікрааўтобус. Пазней стала вядома пра затрыманне Касінерава, яго звезлі якраз на згаданым мікрааўтобусе.

Марына Насенка змясціла ў Facebook відэа затрымання Вячаслава Касінерава. Затрыманне правёў супрацоўнік Маскоўскага РУУС і два АМАПаўцы ў цывільным. Як можна меркаваць, усіх затрыманых прыцягнуць да адказнасці за правядзенне несанкцыянаванай вулічнай акцыі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі