Вы тут

Чарговае павышэнне коштаў на бензін: АІ-98 падаражэў да 1,83 рубля

gp.by

У Беларусі чарговым разам павышаюцца кошты на бензін і дызпаліва. З 14 красавіка яны павялічваюцца на 1 капейку і цяпер будуць такія:  АІ-К5-Еўра  — 1,51 руб., АІ-95-К5-Еўра — 1,62 руб., АІ-98-К5-Еўра — 1,83 руб., ДП — 1,62 руб, паведамляе прэс-служба канцэрна “Белнафтахім”.

У паведамленні таксама сказана, што станам на 12 красавіка павялічыўся разрыў паміж рэзкім ростам кошту нафты і паступовым змяненнем коштаў на паліва на АЗС у Беларусі. Ад пачатку года кошт расійскай нафты, якую набываюць беларускія НПЗ, вырас на 19,5%, а рознічныя кошты на паліва — у сярэднім на 4,5%.

Гэтымі акалічнасцямі і тлумачаць чарговае падаражэнне бензіну і дызпаліва.