Чаму Зяленскі кажа, што Лукашэнка ва ўладзе — гэта "выбар беларусаў"?

Як разумець словы Уладзіміра Зяленскага? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё
Як разумець словы Уладзіміра Зяленскага? / калаж Улада Рубанава, Еўрарадыё

Уладзіміру Зяленскаму ўсё роўна, калі пасля праведзеных у Беларусі расійска-ўкраінскіх перамоваў Аляксандр Лукашэнка будзе "зноў у доме гаспадар". Пра гэта ён кажа ў інтэрв'ю расійскім журналістам. І дадае, што "абы быў вынік" і "гэта наогул выбар беларусаў, а дакладна не наш".

Некаторыя беларусы не зразумелі гэтага выказвання. Маўляў, кажучы пра тое, што Лукашэнка — гэта выбар грамадзян Беларусі, Уладзімір Зяленскі праявіў некампетэнтнасць. Што на самай справе меў на ўвазе прэзідэнт Украіны?

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?

— Логіку Зяленскага я выдатна разумею, і дзякуй яму за шчырасць. Беларусам ён, безумоўна, нічога не абавязаны, і чакаць салідарнасці з народам краіны-агрэсара падчас вайны было б дзіўна, — расказвае Еўрарадыё аналітык Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Вадзім Мажэйка. — На жаль для Украіны, многія ў Беларусі таксама думаюць аналагічна: "Мне, шчыра кажучы, усё роўна. Гэта наогул выбар украінцаў/рускіх, а дакладна не наш". Таму ў апытаннях Chatham House ключавы кансэнсус беларусаў на гэтай вайне — неўмяшанне.

І на Захадзе таксама многія думаюць у гэтай логіцы: "Калі ўдасца пазбегнуць вялікай вайны ў Еўропе, а Пуцін ад гэтага будзе адчуваць, што ён гаспадар у рэгіёне, — ды калі ласка, нам усё роўна". І ставяцца да Расіі так, як Украіна апошнія два гады ставілася да Беларусі: там, вядома, дыктатура і парушэнні правоў чалавека, таму мы іх паўшчуваем, але энерганосьбіты купляць будзем, кіруючыся прагматыкай.

Паміж такім стаўленнем да аўтарытарыяў і тым, што яны потым удзельнічаюць у вайне, ёсць прамая сувязь. Мабыць, гэта яшчэ трэба будзе ўсвядоміць.

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?

— Калі ў суседа гарыць дом, недарэчна патрабаваць ад яго, каб ён тонка і ўсебакова апісаў праблемы, з якімі сутыкнуўся наш дом, — разважае акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута стратэгічных даследаванняў Пётр Рудкоўскі. — Трыццаць другі дзень Украіна змагаецца супраць расійскай агрэсіі, жорсткай і несправакаванай. Рэжым Лукашэнкі зрабіў Беларусь саўдзельніцай гэтай агрэсіі. У такой сітуацыі не да месца чапляцца да тых ці іншых фармулёвак прэзідэнта Украіны.

На працягу апошняга месяца з яго вуснаў прагучала нямала горкіх слоў — і на адрас Германіі, і Венгрыі, і Захаду ў цэлым. Ён не займаўся таксама размежаваннем рускай культуры і рускага імперыялізму, расіян-пуцінцаў і расіян-антыпуцінцаў. Адносна Беларусі асноўны пасыл Зяленскага такі: "Мы не ўнікаем у пытанне легітымнасці/нелегітымнасці Лукашэнкі, наша задача — спыніць гібель людзей і адстаяць суверэнітэт сваёй краіны". Цалкам зразумелая пазіцыя ў гэтай сітуацыі.

Раптоўны "Аляксандр Рыгоравіч"

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?
Аляксандр Рыгоравіч і Уладзімір Аляксандравіч / Reuters/Ukrainian Presidential Press Service

У інтэрв'ю расійскім журналістам Зяленскі называе Лукашэнку "Аляксандрам Рыгоравічам". Гэта пры тым, што "Рыгоравіч" дазволіў войскам РФ размясціцца ў Беларусі, папаўняць тут запасы, лячыцца і ехаць далей ваяваць ва Украіну.

— Зварот "Аляксандр Рыгоравіч", на мой погляд, — проста рытарычная замена слова "прэзідэнт", якое Украіна ў дачыненні да Лукашэнкі з 2020 года афіцыйна не выкарыстоўвае, — мяркуе Вадзім Мажэйка.

— Можна мець пярэчанні адносна легітымнасці Лукашэнкі як прэзідэнта і асуджаць яго садзейнічанне агрэсіі, але гэта не мяняе факта, што яго сапраўды завуць Аляксандр Рыгоравіч, — адказвае Пётр Рудкоўскі.
 

Цяпер ніхто не будзе ўспрымаць "міратворца" сур'ёзна

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?
Ці атрымаецца ў Лукашэнкі яшчэ раз разыграць міратворчую партыю? / Reuters

Пакуль з тэрыторыі Беларусі ва Украіну едзе расійская вайсковая тэхніка, Лукашэнка спрабуе вярнуць сабе статус міратворца. Ці дапамогуць яму перамовы ў Гомелі набраць вагу на знешнепалітычнай арэне?

— Гэтыя словы Лукашэнкі — частка стратэгіі адмежавання ад расійскай агрэсіі, наколькі гэта магчыма ў сітуацыі, калі Расія выкарыстоўвае тэрыторыю і інфраструктуру Беларусі для вайны, — кажа Вадзім Мажэйка. — Спроба даць пляцоўку для перамоваў — таксама ўжо звыклы для рэжыму Лукашэнкі спосаб нейтральнага пазіцыянавання ў расійска-ўкраінскім канфлікце. У адрозненне ад 2014 года, аднак, Беларусь, згодна з міжнародным правам, ужо краіна-агрэсар. І ўвесь свет бачыць, што Лукашэнка не можа перашкодзіць расійскім войскам на тэрыторыі Беларусі. Так што ў такой сітуацыі пра знешнепалітычную суб'ектнасць Лукашэнкі не можа ісці і гаворкі.

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?
Бяскрыўдныя канцэрты для ўдзельнікаў вучэнняў "Саюзная рашучасць" скончыліся ўварваннем расійскіх войскаў ва Украіну / Мінабароны Рэспублікі Беларусь

— Пасля 24 лютага ў вачах сусветнай супольнасці Лукашэнка функцыянуе як марыянетка Крамля і месца перамоваў на гэты статус практычна ніяк не ўплывае, — перакананы Пётр Рудкоўскі. — Гульня ў "суб'ектнасць" Лукашэнкі ў выглядзе ажыццяўлення перамоваў на тэрыторыі Беларусі з'яўляецца ледзь не галоўным фактарам, які не дазваляе Беларусі ператварыцца ў паўнаспраўнага агрэсара. Вядома, тое, што ўжо здарылася — прапанаванне сваёй тэрыторыі для агрэсіі, — гэта ўжо вельмі дрэнна, але непараўнальна горш было б, калі б беларускія вайскоўцы пачалі самі забіваць украінцаў, а ўкраінцы — абараняючыся — беларусаў.

Таму, калі гульня ў "суб'ектнасць" Лукашэнкі — цана за прадухіленне такога сцэнара, то лепш, калі яна будзе заплачана, чым калі б узаемазабойства пачалося б паміж украінцамі і беларусамі.

 

А можа, Украіна даруе

Як "Аляксандр Рыгоравіч" будзе выбудоўваць адносіны з Украінай, калі скончыцца вайна?

— Лукашэнка думае апартуністычна. Ён і раней быў куды лепшы ў тактыцы, чым у стратэгіі, а пасля жніўня 2020 года гарызонт планавання яшчэ больш скараціўся. У выніку такія палітычныя паводзіны прывялі Беларусь да цяперашняй сітуацыі: саўдзел у вайне, расійскія войскі на нашай зямлі, адсутнасць у Лукашэнкі іншых апор, акрамя Крамля. Не думаю, што ў яго ёсць нейкі план па адносінах з Украінай пасля вайны, максімум — агульныя думкі ў духу "ўсё будзе як раней, нікуды яны не падзенуцца", — прагназуе Вадзім Мажэйка.

Почему Зеленский говорит, что Лукашенко у власти — это “выбор белорусов”?
Ці змогуць дараваць украінцы "вызваліцелям" і іх памагатым? / тг-канал Pravda_Gerashchenk

— Занадта шмат невядомых, каб што-небудзь тут пэўнае прагназаваць. Працэс, які быў запушчаны 24 лютага, хутчэй за ўсё, расцягнецца на гады, калі не дзесяцігоддзі. Да таго як "усё скончыцца", будзем мець справу з многімі прамежкавымі этапамі. Што і як будзе гаварыць Лукашэнка — складана сказаць, дый не думаю, што гэта істотна.

Істотна тут іншае — ці па меры кампраметацыі на ўкраінскім кірунку не пераключыцца "Вока Саўрана" на Беларусь — не ў плане акупацыі, а ў плане дэстабілізацыі. Пры такім сцэнары пытанне пра тое, як Лукашэнка будзе выбудоўваць адносіны з Украінай, наогул здымаецца, — рэзюмуе Пётр Рудкоўскі.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі