Вы тут

Чаму дэпутаты супраць заканадаўства па-беларуску? Абмяркоўваем з Аленай Анісім

Алена Анісім, фота Еўрарадыё

Падчас парламенцкіх слуханняў юрысты і спецыялісты з розных ведамстваў прыйшлі да высновы ― ніякіх юрыдычных перашкод для таго, каб дэпутаты парламента прымалі законы адразу на беларускай і рускай мовах, няма. Тым не менш, прапанову дэпутата Алены Анісім так далей і працаваць, народныя абраннікі адхілілі.

Чаму дэпутаты парламента выступаюць супраць разгляду законапраектаў адразу на дзвюх мовах? Ці не парушаюць дэпутаты закон, працуючы пераважна з рускамоўнымі законапраектамі? Як пераканаць народных абраннікаў падтрымаць прапанову Алены Анісім?

На гэтыя ды пытанні, звязаныя з навучаннем па-беларуску, у жывым эфіры Еўрарадыё адказвае дэпутат Палаты прадстаўнікоў, старшыня Таварыства беларускай мовы імя Францыска Скарыны, сябра камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Алена Анісім.

Слухаць ці спампаваць ніжэй.