Чацвёртая частка "Тэрмінатара" засталася без назвы

Чацвёртая частка серыяла "Тэрмінатар" і першая частка новай трылогіі засталася без афіцыйнай назвы, перадае ComingSoon.net.  Раней паведамлялася, што карціна, рэжысёрам якой выступіў Джозэфа Макгінці Нікаля, будзе звацца "Terminator Salvation: The Future Begins".

Але прычына, па якой студыя Warner Bros. вырашыла адмовіцца ад назвы, не паведамляецца.

Дадам, што галоўную ролю ў фільме адыграе брытанскі акцёр Крысціян Бэйл.

Таксама ў карціне будзе заняты аўстралійскі акцёр Сэм Уортынгтан.

Прэм'ера фільму прызначаная на 22 траўня 2009 года. Сцэнар да чацвёртага "Тэрмінатара" напісалі Джон Бранката і Майкл Фэрыс - аўтары трэцяга фільма, які сабраў у пракаце больш за 430 мільёнаў долараў.

Здымкі карціны пачнуцца ў траўні 2008 года ў штаце Нью-Мексіка.

Фота: streetknowledge.wordpress.com

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі