Чацвёра анархістаў застануцца пад вартай да вясны

Тэрмін знаходжання пад вартай чатырох арыштаваных увосень сацыяльных актывістаў падоўжаны. Мікалай Дзядок застанецца пад вартай да 6 сакавіка, а тэрмін следства па ягонай справе працягнуты да 9 красавіка. Ігару Аліневічу, Максіму Веткіну і Аляксандру Францкевічу тэрмін утрымання падоўжаны да красавіка. Чакаецца, што справа ўсіх чатырох затрыманых пяройдзе ў стадыю азнаямлення з матэрыяламі ўжо ў канцы гэтага месяца, паведамляе “Наша ніва”.

Нагадаем, іх падазраюць у выбуху на тэрыторыі расійскай амбасады.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі