Цьеры Анры заявіў, што варта было б перагуляць матч з ірландцамі

Форвард зборнай Францыі і "Барселоны" Цьеры Анры зрабіў заяву з нагоды гульні рукой у стыкавым матчы кваліфікацыі чэмпіянату свету 2010 года са зборнай Ірландыі 18 лістапада ў Парыжы (1:1). "Я ўжо казаў і зноў паўтару: так, я згуляў рукой. Я не ашуканец і ніколі ім не быў. Гэта была інстыктыўная рэакцыя, бо мяч рухаўся вельмі хутка, а вакол было шмат супернікаў. Футбаліст не можа сабе дазволіць раскошу запаволіць палёт мяча, каб прыняць ўзважанае рашэнне. Людзі бачаць ззапаволеным паўтор эпізоду, я ж, як і любы іншы футбаліст, бачу на поле зусім іншую карціну.

Калі паглядзець гэты эпізод на поўнай хуткасці, то будзе відаць, што маё дзеянне было рэфлекторным. У дадзеным выпадку немагчыма было згуляць неяк інакш. Я ніколі не адмаўляў, што кантраляваў мяч рукой. Я сказаў аб гэтым ірландскім гульцам, суддзі і прэсе пасля матча.

Насамрэч, я засмучаны тым, якім чынам мы выйгралі, і вельмі спачуваю ірландцам, якія заслугоўваюць паездкі ў Паўднёва‑Афрыканскую Рэспубліку.

Самым правільным рашэннем было б перагуляць матч, аднак гэта па‑за маёй кампетэнцыяй.
Я не магу зрабіць больш — толькі прызнаю, што мы зраўнялі лік пасля таго, як мяч трапіў мне ў руку", — піша "Наша ніва".

Тым часам ФІФА адхіліла запыт Футбольнай федэрацыі Ірландыі з просьбай аб пераігроўцы стыкавога матча супраць Францыі.


Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі