Цэны на камунальныя паслугі ў Беларусі зноў павысяць - міністр ЖКГ

Пра магчымасць павышэння цэнаў на камунальныя паслугі ў Беларусі заявіў міністр жыллёва-камунальнай гаспадаркі Уладзімір Белахвостаў.  Паводле словаў міністра, на рост цэнаў і тарыфаў паўплывала леташняе раптоўнае падаражэнне энергарэсурсаў, якія выкарыстоўвае ў сваёй працы ЖКГ.

Белахвостаў таксама адзначыў, што міністэрства ўвесь час працуе над павышэннем энергаэфектыўнасці. Магчымасці і рэсурсы, якія ляжаць на паверхні, фактычна вычарпаныя.

"Далейшае зніжэнне затратаў магчымае толькі за кошт тэхнічных мерапрыемстваў: укараненне энергазберагаючага абсталявання, замена адных відаў паліва на іншыя, механізацыя працэсаў на кацельных", - кажа міністр. На гэтыя мэты выдаткавана каля 300 мільярдаў рублёў, інфармуе БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі