Цэны на цыгарэты зменяцца з 1 жніўня

Цэны на цыгарэты зменяцца з 1 жніўня

З 1 жніўня ў Беларусі памяняюцца цэны на некаторыя маркі цыгарэт, паведамляе Міністэрства па падатках і зборах. 

Падымуе цэны на сваю прадукцыю Гродзенская тытунёвая фабрыка "Нёман". Так, цыгарэты "Прэм'ер" і "Прэм'ер 7" падаражэюць на 13 капеек (1,53 рубля), за NZ 8 і NZ 10 давядзецца заплаціць больш на 15 капеек (1,7 рубля). Цыгарэты MINSK CITY MS, MINSK CAPITAL MS вырастуць у цане на на 20 капеек (1,45 рубля), а NZ 4 — ажно на 30 капеек (1,7 рубля). 

Затое цыгарэты маркі NZ GOLD COMPACT TF стануць таннейшымі на 5 капеек — 1,5 рубля.

Сярод прадукцыі "Тытунь-Інвеста" на 20 капеек падаражэюць цыгарэты MAC — 2,75 рубля. А за цыгарэты марак Richmond Compact Blue, Richmond Compact Purple давядзеццазаплаціць даражэй на 15 капеек (2,6 рубля). 

Аднак ёсць і маркі, якія стануцць таннейшымі з 1 жніўня. "Карона" і "Карона Блакітная" страцяць у цане па 10 капеек — 1,43 рубля, за "Карону Слім 100" і "Карону Блакітную Слім 100" заплаціць можна будзе 5 капеек менш (1,4 рубля). 

Сярод прадукцыі "Інтэр табака" на 6 капеек падаражэюць цыгарэты BOND STREET PREMIUM SPECIAL, BOND STREET BLUE SELECTION (2,56 рубля).

А вось "Беларусьгандаль" цэны на сваю цыгарэтную прадукцыю з 1 жніўня павышаць не плануе. 

Цалкам спіс новых коштаў на цыгарэты можна пабачыць па спасылцы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі