Цэнтралізаванае тэставанне сёлета стартуе 11 чэрвеня

Цэнтралізаванае тэставанне сёлета стартуе 11 чэрвеня

Цэнтралізаванае тэставанне сёлета стартуе ў Беларусі 11 чэрвеня. Міністэрства адукацыі сваёй пастановай (№ 20 ад 26 лютага) зацвердзіла яго графік. Дакумент змешчаны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале.

У аўторак, 11 чэрвеня, адбудзецца ЦТ па беларускай мове. У чацвер, 13 чэрвеня, па рускай мове. Грамадазнаўства прызначана на суботу, 15 чэрвеня, матэматыка — на панядзелак, 17 чэрвеня, біялогія — на сераду, 19 чэрвеня. ЦТ па замежных мовах адбудзецца ў пятніцу, 21 чэрвеня, па хіміі — у нядзелю, 23 чэрвеня, па фізіцы — у аўторак, 25 чэрвеня. Гісторыю Беларусі прызначылі на чацвер, 27 чэрвеня, геаграфію — на суботу, 29 чэрвеня, сусветную гісторыю — на панядзелак, 1 ліпеня.

Мінадукацыі прызначыла рэзервовыя дні: на 6 і 8 ліпеня — беларускую і рускую мовы, на 6 і 10 ліпеня — грамадазнаўства, біялогію, матэматыку, замежныя мовы, хімію, фізіку, геаграфію, гісторыю Беларусі, сусветную гісторыю найноўшага часу.

ЦТ пачнецца а 11-й гадзіне.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі