Цэнам забаронена ўздымацца больш як на 0,5 адсотка ў месяц

Урад вызначыў столь павышэння цэн на айчынныя тавары. Кожны месяц у 2007 годзе цэны будуць расці не больш чым на 0,5 адсотка. Такім чынам, гадавы ўзровень інфляцыі не павінен перавысіць 6 адсоткаў. Перакрыць ліміт прадпрыемствы могуць толькі ў тым разе, калі апынуцца ў стратах.
Крайні ўзроень росту цэн не распаўсюджваецца на тавары камерцыйных арганізацый з замежнымі інвестыцыямі (акрамя платных медычных паслуг), а таксама на брыльянты і ювелірныя вырабы.

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў Беларусі абмяжоваўе іншы паказчык: не больш за 5 долараў у год для сям’і з трох чалавек, якая жыве ў двухпакаёвай кватэры.

Нагадаем, з 1 студзеня кошты на газ і тарыфы на электраэнергію для насельніцтва былі павялічаныя на 20 адсоткаў, на цеплавую энергію — на 12 адсоткаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі